Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Sep 2015

Беларускае сафары прадставяць 11 верасня на "ЭКСПА-2015" у Мілане

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі турызм прэзентуюць 11 верасня на "ЭКСПА-2015" у Мілане, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай работы Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Алена Ліхімовіч.

Турыстам з розных краін свету прапануюць акунуцца ў атмасферу беларускага сафары, даведацца аб гастранамічных густах у краіне або ажыццявіць мінскі city-break (фармат кароткатэрміновых падарожжаў у адзін горад, які набірае папулярнасць у Еўропе). Гасцям раскажуць таксама аб экскурсійных і гісторыка-культурных праграмах па Беларусі, развіцці ў краіне MICE-турызму (дзелавога), актыўнага, фестывальнага, аздараўленчага і лячэбнага турызму.

Тым, хто падарожнічае самастойна, прадставяць турыстычны патэнцыял Мінска, перавагі горада і яго магчымасці.

Прэзентацыю турыстычнага патэнцыялу Беларусі правядзе кіраўніцтва Нацагенцтва па турызме і інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск", а таксама прадстаўнікі туркампаній "Віяпаль", ВЛП", "БеларусТурСэрвіс", "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму", "БелАграТрэвел", "Бел-Арыенцір", Smok Travel.

Завершаць мерапрыемства адказы на пытанні журналістаў і прадстаўнікоў турыстычных прадпрыемстваў. Далей запланаваны перагаворы ў нефармальнай абстаноўцы.

Прэзентацыя ўключана ў дзелавую праграму Беларусі на "ЭКСПА-2015", мерапрыемства пройдзе на другім паверсе нацыянальнага павільёна.

"ЭКСПА", або Сусветная выстаўка, - найбуйнейшая міжнародная выстаўка для дэманстрацыі тэхнічных і тэхналагічных дасягненняў. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе. Дэвізам "ЭКСПА-2015" у Мілане - "Накарміць планету. Энергія для жыцця". Для выставачных павільёнаў адведзена тэрыторыя плошчай больш як 1,7 млн кв.м на паўночным захадзе Мілана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі