Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2016

Беларуска Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у Астане

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (465-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала пераможцай турніру ў казахстанскай Астане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

24 ліпеня ў фінале жаночага адзіночнага разраду беларуска перамагла ў напружаным трохсэтавым паядынку расійскую тэнісістку Валерыю Савіных (682) - 7:6 (7:3), 3:6, 6:4.

На турніры ў шведскім Бастадзе беларуска Лідзія Марозава і Леслі Керкхаф з Нідэрландаў у вырашальным матчы парнага разраду ўступілі польска-румынскаму тандэму Аліцыя Расольска / Андрэа Міту - 3:6, 5:7. У адзіночным разрадзе нямецкая тэнісістка Лаўра Зігемунд (40) перамагла ў фінале чэшку Кацярыну Сінякаву (92) - 7:5, 6:1.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі