Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2015

Беларуска ўвайшла ў дзясятку лепшых у паўфінале дзіцячага балетнага конкурсу Youth America Grand Prix

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска ўвайшла ў дзясятку лепшых у еўрапейскім паўфінале прэстыжнага міжнароднага дзіцячага балетнага конкурсу Youth America Grand Prix 2016, які адбыўся ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Па выніках конкурсу беларуская ўдзельніца Вера Шпакоўская (7 гадоў) - выхаванка мінскай Балетнай школы Вежнавец увайшла ў дзясятку лепшых сярод 86 прэтэндэнтак узроставай катэгорыі 8-12 гадоў. Дзяўчынка была запрошана ў Берлінскую акадэмію балета.

У пасольстве падкрэслілі, што прадстаўніца Беларусі ўпершыню прыняла ўдзел у гэтым конкурсе. "У час адборачнага тура майстэрства дзяўчынкі пакарыла арганізатараў конкурсу, і для яе было зроблена выключэнне па ўзросце. Вера - самая юная ўдзельніца конкурсу - і сапернічала з дзевяці- і дзесяцігадовымі дзяўчынкамі", - растлумачылі ў дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі