У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Крс 2017

Беларуска Настасся Міхаленка стала бронзавым прызёрам ЧЕ па цяжкай атлетыцы

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Настасся Міхаленка стала бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі да 69 кг чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Харватыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля першага практыкавання, рыўка, беларуска займала апошняе, восьмае месца. Настасся Міхаленка выканала ўдала толькі першую спробу на 95 кг. Далей штанга вагой 99 кг ёй не скарылася. У другім практыкаванні дваябор'я, штуршку, беларуска выступала значна лепш. Яна ўпэўнена справілася са штангай вагой 122 кг і 127 кг. Ад трэцяга выхаду на памост залежалі медальныя перспектывы Настассі Міхаленка. Беларуска зафіксавала вагу 130 кг і змагла заваяваць бронзавую ўзнагароду - 225 кг (95 кг + 130 кг).

Пераможцай у катэгорыі да 69 кг у жанчын стала расіянка Настасся Раманава - 243 кг (112 кг + 131 кг). Сярэбраная ўзнагарода ў Марыі Хлян з Украіны - 225 кг (99 кг + 126 кг).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс