Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2018

Беларуска Любоў Чаркашына перавыбрана на пасаду старшыні камісіі спартсменаў FIG

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Любоў Чаркашына перавыбрана на пасаду старшыні камісіі спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бронзавы прызёр па мастацкай гімнастыцы ўпершыню ўзначаліла камісію ў лютым 2017 года, змяніўшы на гэтай пасадзе чэмпіёна свету па спартыўнай гімнастыцы фіна Яні Тансканена. Любоў Чаркашына перавыбрана тэрмінам на чатыры гады.

"Шчаслівая, што камісія ўкамплектавана поўнасцю. Спартсмены - гэта аблічча нашага віду спорту, яны павінны быць пачуты не толькі ў тэхнічных камітэтах, але і ў выканаўчым камітэце. Я ўдзячна за аказаны давер, бо аднаго года было недастаткова для таго, каб разабрацца з усімі праблемамі", - адзначыла яна.

Намеснікам старшыні камісіі выбраны партугалец Нуна Мерына, які прадстаўляе скачкі на батуце, сакратаром камісіі - Дора Хегі з Венгрыі (спартыўная аэробіка).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі