Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Сак 2019

Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр адкрылі ва Універсітэце грамадзянскай абароны

Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр адкрылі ва Універсітэце грамадзянскай абароны

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр па распрацоўцы сучасных сродкаў аховы ад надзвычайных сітуацый адкрылі ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інавацыйны праект увасобіўся ў жыццё дзякуючы высокакваліфікаванаму экспертнаму і навуковаму патэнцыялу Інстытута даследаванняў грамадскай бяспекі ўніверсітэта Цынхуа, кампаніі GSafety і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Гэта адукацыйная і эксперыментальная пляцоўка для распрацоўкі і вывучэння сродкаў грамадскай бяспекі, прызначаная ўнесці свой уклад у гарантаванне бяспечнай будучыні. Асноўнымі функцыямі цэнтра будуць распрацоўка новага і адаптацыя існуючага абсталявання ў сферы гарантавання пажарнай бяспекі, стварэнне адзінай інтэграванай платформы.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ганчароў, гендырэктар кітайскай кампаніі GSafety Су Гуафен і начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Іван Палявода.

Аляксандр Худалееў адзначыў, што стварэнне цэнтра - паказальны прыклад эфектыўнага ўзаемадзеяння ў галіне гарантавання бяспекі ў рамках развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. "Сёння ў цэнтры прадстаўлены інавацыйныя тэхнічныя сродкі, праграмныя прадукты ў галіне аховы ад надзвычайных сітуацый. А адукацыйная пляцоўка сфарміравана з улікам сучасных тэндэнцый. Стварэнне такога цэнтра з'яўляецца чарговым крокам на шляху да пераўтварэння Беларусі ў ІТ-краіну", - сказаў першы намеснік міністра. Ён дадаў, што цэнтр з'яўляецца асновай для працэсу па стварэнні сістэмы бяспечнага горада. На практыцы будуць распрацоўвацца праграмныя комплексы і сістэмы бяспекі.

Цуй Цымін падкрэсліў: "Адна з важнейшых мэт стварэння цэнтра - узаемадзеянне па абмене вопытам паміж Кітаем і Беларуссю ў галіне гарантавання грамадскай бяспекі і кіравання горадам. Наколькі я ведаю, універсітэт МНС вызначаецца сваімі прэстыжнымі навуковымі дасягненнямі. У гэтай галіне ёсць чаму вучыцца ў нашых беларускіх партнёраў", - сказаў ён. Дыпламат заўважыў, што стварэнне цэнтра ідзе на карысць народаў дзвюх краін, гэта важны праект для рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".

Нацыянальнай стратэгіяй па зніжэнні рызыкі ўзнікнення НС у Беларусі на 2019-2030 гады прадугледжана распрацоўка новай мадэлі кіравання бяспекай гарадскога асяроддзя. Пры рэалізацыі цэнтрам канцэпцыі бяспечнага горада прадугледжваецца выкарыстанне такіх тэхналогій, як інтэрнэт рэчаў, Big Data, штучны інтэлект, інфармацыйныя мадэлі аб'ектаў. Гэта дасць магчымасць на аснове атрыманых даных праводзіць аналіз рызык, маніторынг і прагназаванне надзвычайных сітуацый, выпрацоўваць меры для прадухілення інцыдэнтаў, ранняга апавяшчэння насельніцтва.

Цэнтр будзе працаваць над развіццём і ўкараненнем сістэм бяспекі, прызначаных для выяўлення і ліквідацыі пажараў, ранняга папярэджання НС, кіравання грамадскай бяспекай, гарантавання бяспекі транспарту, маніторынгу і кантролю бяспекі пры эксплуатацыі сістэм жыццезабеспячэння горада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі