У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2018

Беларуска-кітайскі аналітычны цэнтр па пытаннях сусветнага парадку дня прапануецца стварыць у БДУ

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-кітайскі аналітычны цэнтр па пытаннях сусветнага парадку дня прапануецца стварыць на базе Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргея Рахманава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Сяргей Рахманаў прапанаваў паслу разгледзець магчымасць стварэння на базе Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя сумеснага беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра. "Па важнейшых пытаннях сусветнага парадку дня, а таксама нашага двухбаковага супрацоўніцтва нам неабходна якасная аналітыка. Новы цэнтр змог бы яе забяспечваць з прыцягненнем шырокага кола спецыялістаў і экспертаў - не толькі вучоных, але і тых, хто на практыцы над гэтым працуе", - растлумачыў сенатар.

Цуй Цымін таксама адзначыў важнае значэнне якасных аналітычных матэрыялаў у рабоце дзяржаўных органаў, урадаў. Ён нагадаў, што на базе Нацыянальнай акадэміі навук сумесна з кітайскімі вучонымі беларускія калегі арганізавалі дыскусійную пляцоўку, дзе абмяркоўваюць важнейшыя для дзвюх краін палітычныя і эканамічныя пытанні, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах. "Гэта такі "мазгавы цэнтр", дзе бакі могуць абменьвацца меркаваннямі па найбольш хвалюючых іх пытаннях", - сказаў ён.

У час сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Падкрэслівалася стратэгічнае партнёрства дзвюх краін, буйнейшым сумесным праектам якіх стаў індустрыяльны парк "Вялікі камень". Ён служыць месцам прыцягнення буйных міжнародных кампаній. Напрыклад, 1 жніўня магчымасць пашырэння прысутнасці ў парку нямецкага бізнесу абмяркоўвалася ў Савеце Рэспублікі з парламенцкай дэлегацыяй федэральнай зямлі Саксонія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс