2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На трэцім этапе міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор'і "Кубак Паўла Ляднёва" ў Мінску вызначаны прызёры жаночага асабістага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у жаночым фінале прынялі пяць беларусак і 13 прадстаўніц Расіі. Наша Віялета Гурэева паказала трэці рэзультат у фехтаванні, чацвёрты - на паласе перашкод і восьмы - у плаванні. На старт заключнага віду праграмы наша спартсменка выходзіла трэцяй, гэту пазіцыю Гурэева захавала да фінішу лазер-рана. У гэтым сезоне Віялета ўжо двойчы брала бронзу этапаў Кубка Ляднёва, таксама ў яе актыве адно серабро этапу Кубка свету.
Першае і другое месца на турніры ў Мінску занялі масквічкі Аміна Тагірава і Лізавета Скуднякова. Беларуска Настасся Малашанока стала чацвёртай, уступіўшы Гурэевай амаль паўхвіліны. Вера Хадкевіч фінішавала 11-й, Ірына Нікалаева і Мілана Пявец размясціліся на 14-м і 15-м радках адпаведна.
Фінал у мужчынскім індывідуальным заліку адбудзецца 3 жніўня. За прызы мінскага этапу Кубка Ляднёва па сучасным пяцібор'і паспрачаюцца 18 лепшых спартсменаў па выніках паўфіналаў, у тым ліку нашы Акім Гнедчык, Уладзіслаў Мелказёраў, Уладзіслаў Несцераў, Максім Дзейчык, Максім Марук, Яўген Арол і Яўген Хвядчэня.