Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2017

Беларуска Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля

Беларуска Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (100-е месца ў сусветным рэйтынгу) паспяхова стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска ў першым паядынку перамагла венгерскую тэнісістку Тымею Бабаш (45) - 1:6, 7:6 (7:3), 6:4. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе 13-я ракетка планеты Крысціна Младзенавіч з Францыі, пасеяная пад першым нумарам.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (167), якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, згуляе з прадстаўніцай Бельгіі Марынай Занеўскай (119). Акрамя таго, у першым матчы парнага разраду Вера Лапко і расіянка Настасся Патапава сустрэнуцца з расійска-польскім тандэмам Ала Кудраўцава / Аліцыя Расольска.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья на старце перамаглі італьянска-літоўскі дуэт Андрэас Сепі / Рыкардас Беранкіс - 6:2, 6:4. Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд, пасеяныя пад першым нумарам, у першым крузе згуляюць з сербскай парай Душан Лаявіч / Філіп Краінавіч.

Турнір у расійскай сталіцы, агульны прызавы фонд якога складае $1,6 млн, завершыцца 22 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі