Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Mar 2015

Беларускі вучоны трапіў у лік лаўрэатаў нацыянальнай літаратурнай прэміі Расіі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вучоны трапіў у лік лаўрэатаў нацыянальнай літаратурнай прэміі Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.

"Нядаўна ў Расіі адбылася цырымонія ўручэння штогадовай нацыянальнай літаратурнай прэміі "Лепшыя кнігі і выдавецтвы". Сярод выданняў па гістарычнай тэматыцы была адзначана калектыўная манаграфія "Еўропа і Расія ў агні Першай сусветнай вайны", у напісанні якой прыняў удзел загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін", - растлумачылі ў НАН.

У прэс-службе адзначылі, што сярод аўтараў працы - прадстаўнікі розных рэгіёнаў Расіі і розных краін. "Вялікая вайна разглядаецца ў гэтай кнізе ў лагічнай паслядоўнасці: геапалітычныя пабудовы - афармленне ваенных блокаў - вайна - яе ўспрыманне грамадствам і ўплыў яе вынікаў на лёсы розных краін, сярод якіх Расія, Фінляндыя, краіны Балтыі, Беларусь, Украіна, Германія, Францыя. Паводле ацэнкі спецыялістаў, калектыўная манаграфія "Еўропа і Расія ў агні Першай сусветнай вайны" з'яўляецца квінтэсэнцыяй сучасных ведаў пра Першую сусветную вайну", - падкрэслілі ў НАН Беларусі.

Штогадовая нацыянальная літаратурная прэмія "Лепшыя кнігі і выдавецтвы" заснавана Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай, Рускім біяграфічным інстытутам, "Литературной газетой" і шэрагам іншых арганізацый. Яна адзначае неабходныя для развіцця грамадства і дзяржавы кнігі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі