Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Чэр 2015

Беларускі стралок Сяргей Мартынаў заваяваў бронзу на Еўрапейскіх гульнях

Беларускі стралок Сяргей Мартынаў заваяваў бронзу на Еўрапейскіх гульнях18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Сяргей Мартынаў заваяваў бронзавы медаль Еўрапейскіх гульняў у стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праслаўлены беларускі стралок выйшаў у фінал з лепшым рэзультатам, а ў вырашальнай "перастрэлцы" з 7 сапернікамі набраў 186,3 бала. Уладальнікам золата стаў нямецкі спартсмен Хенры Юнгхаенэль (208,5), серабро ў актыве італьянца Марка дэ Нікола (207,3).

Беларускі стралок Сяргей Мартынаў заваяваў бронзу на Еўрапейскіх гульняхЯшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў гэтым відзе спаборніцкай праграмы Юрый Шчарбацэвіч не змог прабіцца ў фінал, заняўшы 12-е месца ў кваліфікацыйным раўндзе сярод 37 удзельнікаў спаборніцтваў.

Першую ўзнагароду сярод беларускіх стралкоў напярэдадні заваявала Вікторыя Чайка, якая стала бронзавым прызёрам у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м.

Усяго майстры кулявой стральбы разыгрываюць у Баку 19 камплектаў узнагарод.Беларускі стралок Сяргей Мартынаў заваяваў бронзу на Еўрапейскіх гульнях

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі