Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Jun 2015

Беларускі сімфанічны аркестр будзе акампанаваць удзельнікам юнацкага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава запрошаны акампанаваць удзельнікам прэстыжнага міжнароднага юнацкага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Белдзяржфілармоніі.

Вялікае прафесійнае спаборніцтва для маладых музыкантаў ва ўзросце да 17 гадоў праводзіцца па спецыяльнасцях: фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль. Конкурс складаецца з трох тураў. Усе праслухоўванні праходзяць публічна. У першым і другім турах сярод віяланчэлістаў і скрыпачоў удзельнікі выступаюць у суправаджэнні фартэпіяна, у трэцім туры ўсе ўдзельнікі выступаюць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра.

Гэта прэстыжнае музычнае спаборніцтва пройдзе ў Новасібірску 5-15 снежня 2015 года.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства культуры Новасібірскай вобласці, Асацыяцыя лаўрэатаў міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага, Міждзяржаўная карпарацыя развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі