У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Сак 2015

Беларускі самбіст Сяргей Філаменка выйграў міжнародны турнір у Маскве

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўніверсальным спартыўным комплексе "Дружба" ў Маскве завяршыўся міжнародны турнір па самба і баявым самба "Мемарыял Анатоля Харлампіева". У заключны дзень спаборніцтваў беларускія спартсмены выйгралі пяць узнагарод рознай вартасці. У турніры па баявым самба ў вагавой катэгорыі да 82 кг Сяргей Філаменка стаў пераможцам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку Філаменка аказаўся мацнейшы за прадстаўніка Расіі Дзілшода Хідзіраліева. У раздзеле спартыўнага самба ў катэгорыі да 62 кг Іван Аніскевіч выйграў бронзавую ўзнагароду, таксама трэцяе месца на мемарыяле заняў самы вопытны прадстаўнік зборнай Беларусі Юрый Рыбак (да 100 кг). Аляксей Сцепанькоў узняўся на другую прыступку п'едэстала ў катэгорыі да 82 кг. Яшчэ адну сярэбраную ўзнагароду ў скарбонку беларускай каманды дадала Вольга Намазава (68 кг), якая ў фінале ўступіла Вікторыі Станкевіч з Расіі.

У папярэднія два дні спаборніцтваў беларускія атлеты выйгралі адзіннацаць узнагарод. Акрамя Сяргея Філаменкі залаты медаль атрымала Кацярына Пракапенка, якая стала пераможцай у вагавой катэгорыі да 60 кг.

Усяго на турніры беларускімі самбістамі заваявана 16 узнагарод: 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 12 бронзавых.

"Мемарыял Анатоля Харлампіева" па спартыўным і баявым самба ў гэтым годзе прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш як 300 самбістаў з 34 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс