Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2017

Беларускі плывец Павел Санковіч заваяваў бронзу на этапе КС у Берліне

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец Павел Санковіч заваяваў бронзавую ўзнагароду на этапе Кубка свету ў 25-метровым басейне ў Берліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус змог падняцца на п'едэстал гонару па выніках выступлення на дыстанцыі 100 м на спіне, праплыўшы за 50,70 сек. Першае месца ў паляка Радаслава Кавецкага - 49,97 сек, другім стаў японец Масакі Канека - 50,29 сек. У кваліфікацыі на дыстанцыі 200 м батэрфляем Яўгену Цуркіну ўдалося выйсці ў вырашальную стадыю з новым нацыянальным рэкордам - 1 мін 54,79 сек. Ранейшае дасягненне, устаноўленае ў 2013 годзе, таксама належала Яўгену і складала 1 мін 55,30 сек. У фінале беларускі спартсмен паказаў восьмы час 1 мін 55,05 сек.

Яшчэ адно новае нацыянальнае дасягненне на этапе Кубка свету па плаванні ў Берліне ўстанавіў Ілья Шымановіч, які абнавіў рэкорд Беларусі на дыстанцыі 50 м брасам у кваліфікацыі - 26,16 сек. У фінале Ілья стаў чацвёртым, але палепшыў сваё ж дасягненне - 26,06 сек. Першае месца на дыстанцыі 50 м брасам у Кэмерана ван дэр Бурга з ПАР - 25,49 сек. Другім стаў італьянец Фабіа Сказолі - 25,77 сек, на трэцюю прыступку п'едэстала падняўся расіянін Кірыл Прыгода - 25,86 сек.

Усяго на другім этапе Кубка свету ў Берліне ў 25-метровым басейне беларускія плыўцы заваявалі тры ўзнагароды. Раней Яўген Цуркін фінішаваў другім на дыстанцыі 50 м батэрфляем, Ілья Шымановіч у фінале дыстанцыі 100 м брасам заняў трэцяе месца.

Трэці этап Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе пройдзе 11-12 жніўня ў Эйндховене.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі