Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Май 2015

Беларускі гітарыст Павел Кухта перамог у прэстыжным конкурсе ў нямецкім Хайнсбергу

20 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Беларускі гітарыст Павел Кухта стаў уладальнікам першай прэміі прэстыжнага музычнага спаборніцтва - міжнароднага конкурсу гітарыстаў у горадзе Хайнсбергу (Германія), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік клуба гітарыстаў Беларусі Алег Капянкоў.

У конкурсе, які праходзіў з 12 па 16 мая, прынялі ўдзел больш як 40 гітарыстаў з 28 краін свету. Міжнароднае журы прадстаўлялі сусветна вядомыя гітарысты Аніела Дэзідэрыа (Італія), Альфрэд Айкхольт (Германія), Алексіс Музаракіс (Грэцыя), Томаш Завіруха (Польшча), Аляксей Белавусаў (Ізраіль) і інш.

Паводле слоў Паўла, раней ён ужо двойчы ўдзельнічаў у гэтым конкурсе і быў у яго фінале, але ўзняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала яму ўдалося толькі цяпер. "Тры асноўныя этапы конкурсу прайшлі ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе, - адзначыў ён. - Тут недастаткова было паказаць толькі высокую тэхніку і віртуознасць валодання гітарай, улічвалася літаральна ўсё: музыкальнасць, эмацыянальнасць, уменне трымацца на сцэне. Я выконваў, зразумела, тое, што ў мяне больш за ўсё атрымліваецца, у тым ліку новую санату сусветна вядомага кубінскага кампазітара Леа Браўэра. Яе іграюць у свеце толькі два ці тры гітарысты".

Перамога ў гэтым прэстыжным конкурсе дае права Паўлу Кухту на серыю сольных канцэртаў у Еўропе і іншых краінах свету, а таксама запіс уласнага кампакт-дыска на адной з вядомых канадскіх студый гуказапісу - праезд і запіс аплачвае фонд конкурсу. Першы сольны канцэрт пасля поспеху ў Хайнсбергу ў Паўла Кухты адбудзецца 21 мая ў Магілёве, а 22 мая яго чакаюць на гітарным фестывалі ў Бранску (Расія).

Павел Кухта - адзін з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай класічнай гітарнай школы. Ён рэгулярна прадстаўляе Беларусь на розных музычных конкурсах і фестывалях, якія праходзяць у розных кутках планеты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі