Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліп 2015

Беларускі гоншчык Сяргей Папок выйграў Гран-пры Мінска па веласпорце

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі гоншчык Сяргей Папок выйграў Гран-пры Мінска па веласпорце, апярэдзіўшы ў фінішным спурце ўсіх сваіх сапернікаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі веласіпедыст у групавым спрынце перамог расіяніна Рамана Майкіна ("Русвела"), які заняў другое месца, і ўкраінца Васіля Маліноўскага ("Колс"), які стаў бронзавым прызёрам.

У ходзе гонкі, якая прайшла па сталічным праспекце Пераможцаў з фінішам каля Палаца спорту, удзельнікі неаднаразова спрабавалі вырвацца наперад, але перавага была мінімальнай. Велагоншчыкі паказалі высокія скорасці, у сярэднім 44,2 км/гадз. Перад фінішам выдатна са сваёй работай справілася каманда "Мінска" - Аляксандр Кучынскі, Канстанцін Клімянкоў, Станіслаў Бажкоў, Антон Музычкін, Уладзімір Гарахавік. Яны вывелі на зручную пазіцыю свайго спрынтара Сяргея Папка, які моцным спуртам прынёс камандзе перамогу на дамашняй гонцы.

Пераможцам Кубка Мінска стаў украінец Аляксандр Галаваш ("Колс"), які апярэдзіў двух казахаў з каманды Seven Rivers Мацвея Нікіціна і Нурбалата Кулімбетава. Лепшым з беларусаў быў Алег Агіевіч, які паказаў шосты рэзультат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі