Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Sep 2017

Беларускі фільм "Першадрук" пакажуць за мяжой

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дакументальны фільм "Першадрук" пра Францыска Скарыну пакажуць за мяжой, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Ігруша.

Так, 6 верасня здымачная група студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прадставіць карціну гледачам у Кішынёве. Паказ адбудзецца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове.

У канцы верасня "Першадрук" будзе адкрываць праграму Дзён беларускага кіно на фестывалі "Горад мары" ў горадзе Роўна (Украіна).

Азнаёмяцца з беларускай дакументальнай стужкай і ў Францыі. Прэзентацыя плануецца ў кастрычніку бягучага года пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі.

Сярод першых гледачоў карціны "Першадрук" на шырокім экране сталі госці Дня беларускага пісьменства ў Полацку 3 верасня. Цяпер фільм дэманструецца ў Мінску. У Доме кіно прайшлі першыя паказы 1 і 4 верасня, а таксама 4 верасня ў кінатэатры "Мір". Сёння фільм можна паглядзець у сталічным кінатэатры "Піянер". У "Маскве" стужка будзе прадстаўлена 27 верасня. У кастрычніцкай афішы фільм запланаваны для паказу ў кінатэатры "Кастрычнік" (4-га) і "Ракета" (19-га). "Першадрук" прыедзе і ў вобласці Беларусі - кінапракатныя арганізацыі ўжо заключаюць дагаворы з "Беларусьфільмам".

У тэлеэфіры "Першадрук" упершыню дэманстраваўся 3 верасня на канале "Беларусь 3". Абмяркоўваецца паказ карціны ў эфіры іншых беларускіх тэлеканалаў, а таксама расійскага канала "Культура".

Дакументальны фільм "Першадрук", прысвечаны адной з самых яркіх асоб у гісторыі Беларусі Францыску Скарыну і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем. Сцэнарыст - Уладзімір Мароз. Аўтары раскрываюць асобу вядомага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Мэтай стваральнікаў стужкі было не проста расказаць біяграфію Скарыны, а паказаць, што яго ідэі і прынцыпы жывуць сёння. Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем. Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург).

Фільм "Першадрук" агучаны на беларускай мове, ёсць версія з рускамоўным дубляжом і субтытрамі на англійскай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі