Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліс 2017

Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл"

Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл"13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дакфільм "Чужое і сваё" перамог на кінафестывалі "Прамяністы Анёл" у Маскве, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Поўнаметражную работу "Чужое і сваё" (вытворчасці "Беларусьфільма") рэжысёра Галіны Адамовіч журы XIV Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю "Прамяністы Анёл" пад кіраўніцтвам Аляксея Вахрушава прызнала лепшай у намінацыі "Дакументальнае кіно".

Усяго на кінафестываль было заяўлена 460 фільмаў. Удзельнічалі фільмы з Расіі, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Італіі, Ірака, Ірана, Украіны, Швецыі, Кыргызстана.

Фільм "Чужое і сваё" ўзнімае няпростую і закрытую для многіх тэму дзіцячага паліятыву. Але аўтару хапіла мужнасці і міласэрнасці расказаць гісторыю не столькі пра смерць, колькі пра жыццё. "Чужое і сваё" - гэта не сацыяльны ролік і не змрочнае апавяданне, гэта расказ пра рэальнае жыццё без ружовых акуляраў і трагічнага надрыву. Дзякуючы энтузіязму і мэтанакіраванасці нязменнага дырэктара Беларускага дзіцячага хоспіса Ганны Гарчаковай у чэрвені 2016 года ў Бараўлянах быў адкрыты новы будынак, пабудаваны на дабрачынныя сродкі. Фільм дае магчымасць дакрануцца да жыцця хоспіса ў разнастайных яго праявах, як драматычных, так і светлых, дае магчымасць зразумець жыццёвую і сацыяльную пазіцыю неардынарнага чалавека Ганны Гарчаковай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі