Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Mar 2017

Беларускі барэц Аляксандр Грабовік заваяваў залаты медаль на міжнародным турніры ў Турцыі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Аляксандр Грабовік заваяваў залаты медаль на міжнародным турніры ў турэцкім Стамбуле, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 98 кг Аляксандр Грабовік быў мацнейшым за тытулаванага турэцкага атлета Сулеймана Дэмірчы. Таксама на рахунку беларускай каманды дзве сярэбраныя ўзнагароды. Саслан Даураў у катэгорыі 66 кг уступіў толькі ў фінале Атакану Юкселю з Турцыі, Радзік Куліеў (80 кг) у вырашальным паядынку не выстаяў пад націскам гаспадара дывана Бурхана Акбудака.

Сем медалёў заваявалі беларускія барцы вольнага стылю ў Кіеве. У сталіцы Украіны завяршыўся Міжнародны турнір памяці выдатных атлетаў і трэнераў. Найбольшага поспеху дабіўся Аляксандр Гуштын (98 кг), які ў фінале адолеў балгарына Міхаіла Ганіева. На другую прыступку п'едэстала гонару ўзняліся прадстаўнікі зборнай Беларусі Расул Ціхаеў(74 кг) і Ірына Курачкіна (55 кг). Трэцяе месца занялі Андрэй Бекранёў (57 кг), Суркхо Рашытханаў (70 кг), Адлан Тасуеў (80 кг) і Васіліса Марзалюк (75 кг).

Галоўным стартам беларускіх барцоў стане чэмпіянат Еўропы, які з 2 па 7 мая прыме сербскі Нові-Сад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі