У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Стд 2016

Беларусам у Год культуры абяцаюць гучныя прэм'еры

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Год культуры ў Беларусі пройдуць гучныя прэм'еры і творчыя святы. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напрыклад, гучныя прэм'еры намячаюцца ў нашых тэатрах. Усё гэта будзе прапісана ў плане мерапрыемстваў, які пасля яго прыняцця будзе апублікаваны. Адзначу, што ў мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем Года культуры, задзейнічаны ўсе дзяржаўныя органы, - расказаў Васіль Чэрнік. - Акрамя таго, хацеў бы расказаць яшчэ аб адным мерапрыемстве - у Маладзечне 5 лютага адбудзецца вялікі канцэрт, горад афіцыйна стане культурнай сталіцай Беларусі 2016 года".

Бягучы год будзе юбілейным для многіх падзей. Напрыклад, у студзені беларусы будуць адзначаць 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, у сакавіку - 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, у снежні - 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У Год культуры пачнецца падрыхтоўка мерапрыемстваў да святкавання ў 2017 годзе юбілейных дат з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У ліпені 2016 года 25-гадовы юбілей адзначыць і фестываль "Славянскі базар у Віцебску".

"Калі кожны з нас стане хоць крыху культурней, то можна лічыць, што Год культуры прайшоў не дарма", - упэўнены намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс