Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Jan 2016

Беларусь заняла 50-е месца па індэксе вяршэнства права ў 2015 годзе

22 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь заняла 50-е месца па індэксе вяршэнства права ў 2015 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая была створана ў 2006 годзе амерыканскай асацыяцыяй юрыстаў, паставіла Беларусь на 50-е месца па індэксе вяршэнства права. У рэйтынгу прадстаўлены 102 краіны. Напрыклад, Казахстан займае 65-е месца, Украіна - 70-е, Расія - 75-е. Лідарамі рэйтынгу сталі Данія, Нарвегія і Швецыя", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Індэкс складаецца з камбінаваных паказчыкаў, разлічаных на аснове даных з экспертных крыніц і ў выніку апытання грамадскай думкі. Асноўныя крытэрыі, якія ўлічваюцца пры складанні рэйтынгу, - гэта абмежаванне паўнамоцтваў інстытутаў улады, адсутнасць карупцыі, празрыстасць інстытутаў улады, абарона асноўных правоў грамадзян, выкананне законаў, правапарадак і бяспека. Так, па ўзроўні правапарадку і бяспекі Беларусь заняла 29-е месца, выкананні законаў - 34-е.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі