У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліс 2014

Беларусь заняла 46-е месца ў свеце па забяспечанасці насельніцтва аўтамабілямі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла 46-ы радок у сусветным рэйтынгу па забяспечанасці насельніцтва аўтамабілямі. У Беларусі на тысячу жыхароў прыпадае 355 аўто. Аб гэтым гаворыцца ў даследаванні аналітычнага агенцтва "Аўтастат", заснаваным на даных OICA, World Bank і ўласнай базе агенцтва.

У сярэднім па свеце забяспечанасць машынамі на тысячу насельніцтва складае 162 аўтамабілі.

Расія размясцілася на 52-м радку рэйтынгу. Забяспечанасць аўтамабілямі ў Расіі складае 317 адзінак на тысячу жыхароў.

Латвія ў спісе заняла 47-ы радок, у краіне 344 аўто на тысячу жыхароў. Венгрыя і Багамы падзялілі 48-е і 49-е месцы (па 343 аўто), Ізраіль трапіў на 50-ю пазіцыю (333 аўто). Украіна на 69-м месцы (191), Кыргызстан на 84-м месцы (146), Азербайджан на 89-м месцы (125).

Лідарам па колькасці аўтамабіляў на тысячу чалавек стаў Бруней - 873 аўтамабілі на тысячу чалавек. У ТОП-10 рэйтынгу таксама знаходзяцца: Пуэрта-Рыка (819 аўто), ЗША (801), Ісландыя (758), Люксембург (733), Аўстралія і Кувейт (па 723), Мальта (708), Італія (705), Гуам (676).

Менш за ўсё аўтамабіляў на аднаго жыхара ў Эпіопіі - 2 транспартныя сродкі на тысячу жыхароў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс