28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Данііл Зайко стаў пераможцам першынства Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і юніёраў, якое праходзіць у Мадрыдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Наш штангіст падняўся на п'едэстал па выніках спаборніцтваў у катэгорыі да 71 кг сярод юнакоў да 15 гадоў. У рыўку Зайко паслядоўна справіўся са штангай вагой 100, 104 і 107 кг, стаўшы ўладальнікам малой сярэбранай узнагароды ў гэтым практыкаванні. У штуршку Данііл зрабіў удачныя спробы на 124, 129 і 131 кг і таксама ўзяў малое серабро. Тым не менш у дваябор'і рэзультат беларуса 238 кг аказаўся лепшым сярод 14 удзельнікаў, на адзін кілаграм Зайко апярэдзіў Латыфа Аліева з Азербайджана і на два - грузіна Атара Бзікадзэ.
Напярэдадні наш Глеб Паўлюкевіч заняў чацвёртае месца ў гэтай жа катэгорыі сярод юніёраў да 18 гадоў. 29 ліпеня ў сталіцы Іспаніі выступіць беларуска Марыя Іванова (U18, да 77 кг), у сераду за прызы паспрачаюцца Паліна Новікава (U18, звыш 77 кг) і Настасся Юшчыева (U15, да 69 кг), 31 ліпеня ўдзел у кантынентальным форуме прыме Сямён Макараў (U15, звыш 88 кг).