Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Май 2015

Беларусь выступіць пачэсным госцем X Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступіць пачэсным госцем X Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона, які адкрыецца сёння ў паўночнай сталіцы Расіі і прадоўжыцца да 24 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

"Рэспубліка Беларусь па запрашэнні арганізатараў стане краінай - пачэсным госцем кніжнага салона ў 2015 годзе", - сказалі ў ведамстве.

У рабоце міжнароднага кніжнага салона прымуць удзел прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецтваў "Мастацкая лiтаратура", "Народная асвета", "Вышэйшая школа", "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Выдавецкі дом "Звязда", "Пачатковая школа", "Адукацыя i выхаванне", "Чатыры чвэрці".

Як адзначылі ў Мінінфарме, удзел краіны ў кніжным салоне дазволіць прадставіць магчымасці айчыннага кнігавыдання, прыцягнуць грамадскую ўвагу да творчасці нашых аўтараў, дасць магчымасць наладзіць карысныя дзелавыя адносіны з самымі буйнымі расійскімі выдавецтвамі і кнігагандлёвымі сеткамі, у тым ліку міжнароднымі.

На калектыўным стэндзе "Кнігі Рэспублікі Беларусь" будзе экспанавацца больш за 500 найменняў твораў беларускіх выдавецтваў, прадстаўлены лепшыя выданні 2014-2015 гадоў выпуску, пераможцы Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", выданні, выпушчаныя да знамянальных дат, - 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Пройдуць прэзентацыі выдавецкіх праектаў, прысвечаных Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама сумесных праектаў пісьменнікаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга.

Сярод найбольш яркіх і цікавых выданняў - фотаальбомы "Беларусь замкавая", "Завяшчанне нашчадкам", "Праваслаўны свет", "Мая вайна", кнігі-альбомы "Сувязь часоў. 1945-2015", "Ад парада надзеі да парада Перамогі", энцыклапедычныя выданні "Твае героі, Беларусь. Героі Сацыялістычнай працы", "Твае сыны, Беларусь. Героі Савецкага Саюза", "Іх імёнамі названы вуліцы Мінска". Запланаваны ўдзел членаў беларускай дэлегацыі ў рабоце семінараў, нарад па пытаннях кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання, круглых сталоў і інш.

Сумесная работа ў рамках салона пачнецца з выступлення старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца на адным з асноўных мерапрыемстваў - пленарным пасяджэнні "Вялікая Перамога вялікай літаратуры" і прадоўжыцца шэрагам сумесных дзелавых і культурных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё гуманітарных кантактаў паміж краінамі.

Акрамя таго, плануецца адкрыццё аддзела беларускай кнігі ў магазіне "Парк культуры і чытання" гандлёвай сеткі "Букваед".

Арганізатарамі міжнароднага кніжнага салона выступаюць урад Санкт-Пецярбурга і Расійскі кніжны саюз. Выстаўка праводзіцца пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі