Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2019

Беларус Віталь Пясняк заваяваў золата ЧЕ (U-23) па барацьбе ў Сербіі

Беларус Віталь Пясняк заваяваў золата ЧЕ (U-23) па барацьбе ў Сербіі
Скрыншот з відэа

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет Віталь Пясняк заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы да 23-х гадоў па вольнай барацьбе ў Нові-Садзе (Сербія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі 125 кг у папярэдніх паядынках ён быў мацнейшым за Каміла Томаша Кашчолека з Польшчы, грузіна Зурыко Урташвілі, а ў паўфінале адолеў Самхана Джабраілава з Малдовы. Вырашальны паядынак з украінцам Юрыем Ідзінскім Віталь Пясняк правёў больш упэўнена і атрымаў перамогу па рашэнні суддзяў.

У 2017 годзе ў Венгрыі таксама на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы беларус заняў другое месца.

У спаборніцтвах барцоў вольнага стылю ў Нові-Садзе ў актыве беларускай каманды бронзавы медаль, які заваяваў Дзяніс Храмянкоў. Сярод барцоў грэка-рымскага стылю на маладзёжным кантынентальным форуме ў Сербіі трэція месцы занялі Аляксандр Лявончык (67 кг) і Станіслаў Шафарэнка (82 кг). У жаночай зборнай Беларусі на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару чэмпіянату ўзнялася Настасся Зімянкова (72 кг), а бронза ў актыве Ксеніі Станкевіч (50 кг).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі