Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Стд 2017

Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў.

Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краінУказ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

У першую чаргу, гэта добранадзейныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян. Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі.

Дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на іншаземцаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты брацца пад увагу не будуць.

Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краінДля ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе дзеючы пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра, што дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Парадак бязвізавага перамяшчэння, што ўстанаўліваецца, не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Указ уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь уступае ў сілу з 12 лютага 2017 года

Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краінБеларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

Спic дзяржаў, у адносiнах грамадзян якiх устанаўлiваецца безвiзавы парадак уезду i выезду

1. Аўстралiя.
2. Аўстрыйская Рэспублiка.
3. Рэспублiка Албанiя.
4. Княства Андора.
5. Антыгуа i Барбуда.
6. Аргенцiнская Рэспублiка
7. Барбадас.
8. Каралеўства Бахрэйн.
9. Каралеўства Бельгiя.
10. Рэспублiка Балгарыя.
11. Боснiя i Герцагавiна.
12. Федэратыўная Рэспублiка Бразiлiя.
13. Рэспублiка Вануату.
14. Горад-дзяржава Ватыкан.
15. Злучанае Каралеўства Велiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi.
16. Венгрыя.
17. Сацыялiстычная Рэспублiка В'ьетнам*.
18. Рэспублiка Гаiцi*.
19. Iсламская Рэспублiка Гамбiя*.
20. Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
21. Рэспублiка Гандурас*.
22. Ганконг (Сянган) – спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі**.
23. Грэчаская Республiка.
24. Каралеўства Данiя.
25. Содружнасць Дамiнiкi.
26. Рэспублiка Iндыя*.
27. Рэспублiка Iнданэзiя.
28. Iрландыя.
29. Рэспублiка Iсландыя.
30. Каралеўства Iспанiя.
31. Iтальянская Рэспублiка.
32. Канада.
33. Рэспублiка Кiпр.
34. Кiтайская Народная Республiка*.
35. Рэспублiка Карэя.
36. Дзяржава Кувейт.
37. Латвiйская Республiка***.
38. Лiванская Рэспублiка*.
39. Лiтоўская Республiка.
40. Княства Лiхтэнштэйн.
41. Вялiкае Герцагства Люксембург.
42. Макаа (Аамынь) – спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі**.
43. Рэспублiка Македонiя.
44. Малайзiя.
45. Рэспублiка Мальта.
46. Мальтыйскi Ордэн**.
47. Мексiканскiя Злучаныя Штаты.
48. Федэратыўныя Штаты Мiкранэзii.
49. Княства Манака.
50. Рэспублiка Намiбiя*.
51. Каралеўства Нiдэрландаў.
52. Рэспублiка Нiкарагуа.
53. Новая Зеландыя.
54. Каралеўства Нарвегiя.
55. Султанат Аман.
56. Рэспублiка Панама.
57. Рэспублика Перу.
58. Рэспублiка Польшча.
59. Партугальская Рэспублiка.
60. Румынiя.
61. Незалежная Дзяржава Самоа*.
62. Рэспублiка Сан-Марына.
63. Каралеўства Саудаўская Аравiя.
64. Рэспублiка Сейшэлы.
65. Сэнт-Вiнсэнт и Грэнадыны.
66. Рэспублiка Сiнгапур.
67. Славацкая Рэспублiка.
68. Рэспублiка Славенiя.
69. Злучаныя Штаты Амерыкi.
70. Усходняя Рэспублiка Уругвай.
71. Фiнляндская Рэспублiка.
72. Французская Рэспублiка.
73. Рэспублiка Харватыя.
74. Чэшская Рэспублiка.
75. Рэспублiка Чылi.

76. Швейцарская Канфедэрацыя.
77. Каралеўства Швецыя.
78. Республiка Эль-Сальвадор.
79. Эстонская Республiка****.
80. Японiя.
___________________
* Пры наяўнасцi ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай
шматразовай вiзы дзяржаў – членаў Еўрапейскага Саюзу або дзяржаў – удзельнiкаў
Шэнгенскага пагаднення з адзнакай аб уездзе на iх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з
пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
** Не з'яўляецца дзяржавай.
*** У тым лiку асобы, якiя маюць статус неграмадзянiна Латвiйскай Рэспублiкi.
****У тым лiку асобы без грамадзянства, якия пастаянна пражываюць у Эстонскай
Рэспублiцы.

Інфаграфіка. Як наведаць Беларусь без візы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі