Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Oct 2016

Беларусь увайшла ў спіс краін з рэжымам бязвізавага знаходжання грамадзян у Кітаі пры транзіце ў трэція краіны

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лістапада 2016 года Беларусь уключана кампетэнтнымі органамі Кітайскай Народнай Рэспублікі ў спіс краін, да якіх прымяняецца рэжым бязвізавага знаходжання пры транзіце ў трэція краіны міжнароднымі авіярэйсамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства са спасылкай на інфармацыю, атрыманую па дыпламатычных каналах.

У паветраных пунктах пропуску 15 гарадоў Кітая, уключаючы Пекін, Гуанчжоу, Чэнду, Чунцын, Шэньян, Далянь, Гуйлінь, Сіань, Куньмін, Цяньцзінь, Цындаа, Сямэнь, Ухань, Харбін і Чанша, дзейнічае рэжым 72-гадзіннага бязвізавага транзіту для іншаземцаў. У паветраных пунктах пропуску ў Шанхаі, Ханчжоу і Нанкіне - режым 144-гадзіннага бязвізавага транзіту для іншаземцаў.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, на падставе дзеючага міжнароднага праязнога дакумента і стыковачнага авіябілета з пазначэннем нумару пасадачнага месца і даты, якая адпавядае часаваму рэгламенту, праязджаючы транзітам у трэція краіны (рэгіёны) праз вышэйназваныя пункты пропуску, могуць спыняцца ў адміністрацыйным раёне, які адносіцца да гэтага пункту пропуску, на тэрмін да 72 гадзін (144 гадзін) без афармлення візы.

Замежныя грамадзяне, да якіх прымяняецца названы рэжым бязвізавага транзіту, не павінны перасягаць устаноўлены час знаходжання на тэрыторыі КНР і не могуць выязджаць за межы ўстаноўленага раёна. У выпадку неабходнасці перавышэння часу знаходжання трэба звярнуцца ў аддзяленне па справах уезду і выезду органаў грамадскай бяспекі для афармлення адпаведных візавых дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі