Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Лют 2016

Беларус Уладзімір Самсонаў стаў другім на адкрытым чэмпіянаце Германіі па настольным тэнісе

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў стаў сярэбраным прызёрам адкрытага чэмпіянату Германіі па настольным тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул Самсонаў, які займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу, уступіў першай ракетцы планеты кітайцу Ма Лонгу - 1:4 (7:11, 6:11, 4:11, 12:10, 5:11). На шляху да фіналу спаборніцтваў у Берліне Уладзімір Самсонаў па чарзе абыграў партугальца Ціяга Апалоніа - 4:2, прадстаўніка Катара Пінг Лі - 4:1 і свайго адвечнага саперніка з Германіі Ціма Боля - 4:0.

У канцы бягучага тыдня Уладзімір Самсонаў прыме ўдзел у турніры 16 мацнейшых майстроў малой ракеткі Старога Свету. Спаборніцтвы пройдуць з 5 па 7 лютага ў Партугаліі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі