Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2025

Беларус Рудэнка перамог на дыстанцыі 1500 м на Кубку наймацнейшых

Беларус Рудэнка перамог на дыстанцыі 1500 м на Кубку наймацнейшых
Віктар Рудэнка. Фота Мінспорту

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі канькабежац Віктар Рудэнка атрымаў перамогу на Кубку наймацнейшых спартсменаў, які завяршаецца на "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Следам за дзяўчатамі на старт забегаў на дыстанцыі 1500 м выйшлі мужчыны. Лепшы рэзультат сярод 16 удзельнікаў паказаў наш Віктар Рудэнка (1 мін. 48,46 сек.), які напярэдадні быў бронзавым прызёрам на тысячы. Другое месца сёння заняў расіянін Сцяпан Чысцякоў, які ўступіў беларусу 0,71 сек. Тройку прызёраў замкнуў яшчэ адзін беларус Ягор Дамарацкі (+0,97 сек. адставання).

Раней бронзу ў гэтай жа дысцыпліне ў жанчын заваявала жонка Ягора Ганна Дамарацкая. Праграму спаборніцтваў Кубка наймацнейшых спартсменаў па канькабежным спорце на "Мінск-Арэне" завершаць мас-старты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі