Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Жнв 2020

Беларусь першая атрымае расійскую вакцыну ад каранавіруса

Беларусь першая атрымае расійскую вакцыну ад каранавіруса
Фота з архiва

28 жніўня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Беларусь першая атрымае расійскую вакцыну ад каранавіруса. Аб гэтым дамовіліся прэзідэнты дзвюх краін, расказаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з работнікамі ТАА "Савушкін-Орша", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся з Пуціным. Уладзімір Уладзіміравіч сам прапанаваў нам гэты варыянт. Яны прайшлі ўжо два этапы. Інстытут Гамалеі (Нацыянальны даследчы цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя ганаровага акадэміка М.Ф.Гамалеі. - Заўвага БЕЛТА) зрабіў гэту вакцыну. Я яму (Прэзідэнту Расіі. - Заўвага БЕЛТА) чаму веру: ён на сваёй сям'і выпрабаваў гэту вакцыну. Таму мы дамовіліся, што яны нас падключаць. Яны вельмі сур'ёзна этапы прайшлі. Многія вядомыя алігархі зрабілі гэту прышчэпку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, з Расіяй ужо многія краіны заключылі дагаворы на закупку вакцыны, калі пачнецца яе масавая вытворчасць пасля трэцяга этапу выпрабаванняў. "Мне прэзідэнт Пуцін паабяцаў, што першай будзе Беларусь, калі такое жаданне будзе ў нашага кіраўніцтва, - заявіў беларускі лідар. - Таму непакоіцца не трэба. Мы, вядома, не толькі расійскую вакцыну паспрабуем. Паглядзім і іншыя. Але трэба аддаць належнае, што расіяне, кітайцы і амерыканцы ідуць наперадзе ў стварэнні і вытворчасці вакцын".

У цэлым кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў Расіі зрабілі добрую вакцыну.

Адказваючы на пытанне аб другой хвалі пандэміі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў правільнасць раней выбранай у Беларусі стратэгіі не ізаляваць і не закрываць усіх на каранцін. Неэфектыўнасць такой меры прызнае ўжо і кіраўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

"Толькі праз месяцы вы зразумелі, што Лукашэнка зрабіў правільна, што не закрыў вытворчасці, не ізаляваў вас. Мы прыстасаваліся да гэтага жыцця, наш імунітэт увесь час змагаўся з гэтай заразай", - сказаў Прэзідэнт.

Тым не менш, ён заклікаў людзей па магчымасці паберагчыся. "Калі вы недзе ў магазіне, аптэцы, у чужым калектыве (не на прыродзе), не саромейцеся маску надзець", - параіў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт нагадаў аб неабходнасці і ў далейшым перыядычна праводзіць санапрацоўку грамадскага транспарту, параіў людзям часцей бываць на свежым паветры, займацца фізкультурай і спортам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі