Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2018

Беларусь паднялася на 38-е месца ў рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паднялася на 38-е месца ў рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада (United Nations E-Government Survey 2018). Краіна перамясцілася на 11 радкоў уверх у параўнанні з вынікамі 2016 года, паведамляе БЕЛТА.

У рэйтынгу прадстаўлены 193 краіны. Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі перамясцілася ў групу краін (топ-40) з вельмі высокім індэксам развіцця электроннага ўрада (Very-High-EGDI). Паводле ацэнкі складальнікаў рэйтынгу, гэта можа быць звязана з рэалізацыяй нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, што ўключае некалькі ініцыятыў, звязаных з развіццём ІКТ у розных сектарах эканомікі. Напрыклад, Стратэгія развіцця інфарматызацыі ў Беларусі на 2016-2022 гады была прынята ў 2015 годзе з мэтай узмацніць ролю ІКТ у рабоце электроннага ўрада. Яшчэ адна ініцыятыва - Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады - змяшчае ў сабе канцэпцыю "лічбавай трансфармацыі" беларускай эканомікі і забяспечвае эфектыўнае ўкараненне лічбавых інструментаў. Гэта праграма ставіць мэтай перавесці ў лічбавую форму існуючыя працэсы ў ахове здароўя, у ажыццяўленні дзяржаўных закупак, у адукацыі і іншых сферах.

Усе 40 краін акрамя дзвюх з груп з "вельмі высокім" паказчыкам EGDI з'яўляюцца краінамі з высокім узроўнем даходу; Беларусь і Казахстан з'яўляюцца краінамі з узроўнем даходу вышэйшым за сярэдні. Як паказваюць папярэднія даследаванні ААН (у 2012, 2014 і 2016 гадах), даход на душу насельніцтва, які паказвае эканамічны патэнцыял краіны, мае моцны ўплыў на развіццё нацыянальнага электроннага ўрада.

Зводны індэкс (E-Government Development Index) Беларусі ў рэйтынгу склаў 0,7641. Найбольш высока ацэнены індэкс чалавечага капіталу Беларусі - 0,8681. Узровень развіцця анлайн-сэрвісаў - 0,7361, індэкс ІКТ-інфраструктуры - 0,6881.

Беларусь таксама значна рушыла наперад у рэйтынгу краін па індэксе электроннага ўдзелу (E-Participation) - з 76-га на 33-е месца. Гэты паказчык адлюстроўвае развіццё сэрвісаў актыўнай камунікацыі паміж грамадзянамі і дзяржавай.

На першым месцы глабальнага рэйтынгу ААН аказалася Данія. У топ-10 краін з развітым электронным урадам Аўстралія, Рэспубліка Карэя, Вялікабрытанія, Швецыя, Фінляндыя, Сінгапур, Новая Зеландыя, Францыя, Японія.

Упершыню ў даследаванні прадстаўлены ўзровень развіцця электроннага ўрада ў гарадах. Вывучаліся 40 гарадоў, першае месца заняла Масква, у першай тройцы таксама Кейптаўн і Талін.

Рэйтынг складаецца ААН раз у два гады. У 2016 годзе Беларусь была на 49-м радку, у 2014 годзе - на 55-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс