Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Кст 2015

Беларус Максім Мудрэўскі стаў чэмпіёнам Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод моладзі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мудрэўскі стаў чэмпіёнам Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод моладзі да 23 гадоў у вагавой катэгорыі да 85 кг, які праходзіць у Клайпедзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У суме дваябор'я выхаванец Лельчыцкай спартыўнай школы паказаў рэзультат 350 кг. У першым практыкаванні на памосце, у рыўку, усе тры спробы беларус выканаў чыста, падняўшы ў выніку штангу вагой 160 кг. У другім відзе праграмы, у штуршку, Максім Мудрэўскі, пасля паспяховага падыходу на 180 кг, не справіўся з вагой 186 кг, і, рызыкнуўшы, у заключнай, трэцяй, спробе змог зафіксаваць над галавой штангу вагой 190 кг. У выніку беларус змог абысці на 10 кг у суме дваябор'я румына Марына Галагана, які заняў другое месца ў катэгорыі да 85 кг з рэзультатам 340 кг (155 кг+185 кг). Бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы (U-23) стаў літовец Ірмантас Кацінскас - 323 кг (147 кг+178 кг).

Залаты медаль у дваябор'і Максіма Мудрэўскага для маладзёжнай зборнай Беларуcі стаў трэцім у скарбонцы зборнай на турніры ў Клайпедзе. Раней сярэбраным прызёрам у суме дваябор'я стала Юлія Асаёнак (U-23), вагавая катэгорыя да 48 кг. Алёна Ляхавец, вагавая катэгорыя да 48 кг, якая прадстаўляла Беларусь у спаборніцтвах юніёраў (да 20 гадоў) заняла трэцяе месца па выніках двух практыкаванняў.

Маладзёжны чэмпіянат Еўропы ў Літве завершыцца 10 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі