Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Жнв 2017

Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Аўстрыяй па чарнобыльскай праблематыцы

22 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь удзячна аўстрыйскаму боку за шматгадовае супрацоўніцтва па чарнобыльскай праблематыцы. Гэта адзначыла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына, якая наведала г. Крэмс (федэральная зямля Ніжняя Аўстрыя) для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве аўстрыйскай дабрачыннай ініцыятывы "Адпачынак для дзяцей з Беларусі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Вене.

Мерапрыемства было прымеркавана да штогадовай акцыі па арганізацыі аздараўленчага адпачынку для дзяцей з беларускіх рэгіёнаў, што пацярпелі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік ініцыятывы "Адпачынак для дзяцей з Беларусі" Марыя Хетцэр (за рэалізацыю гэтага праекта ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны), дэпутат Нацыянальнага савета Аўстрыі Вернер Гройс, прадстаўнікі мясцовых улад, удзельнікі і спонсары гуманітарнага праекта, а таксама група беларускіх дзяцей з прымаючымі іх аўстрыйскімі сем'ямі.

Алена Купчына звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам, у якім выказала аўстрыйскаму боку ўдзячнасць за шматгадовае супрацоўніцтва ў чарнобыльскай сферы, а таксама падкрэсліла гатоўнасць беларускай дыпламатычнай місіі і далей аказваць падтрымку гэтаму дабрачыннаму праекту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі