Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Apr 2015

Беларусь гатова прыняць Генасамблею Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 2023 годзе

10 красавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць у сябе Генеральную асамблею Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) у 2023 годзе. Такую прапанову агучыў 9 красавіка прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з генеральным сакратаром ЮНВТО Талебам Рыфаі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада нагадаў, што ў маі 2014 года Беларусь прымала чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. У Мінску быў устаноўлены абсалютны рэкорд па наведвальнасці матчаў, і Міжнароднай федэрацыяй хакея чэмпіянат быў прызнаны самым лепшым. "Наша краіна зацікаўлена ў правядзенні і іншых маштабных мерапрыемстваў, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - У сувязі з гэтым мы хацелі б прапанаваць вам разгледзець магчымасць правядзення Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе". Ад імя ўрада прэм'ер-міністр запэўніў Талеба Рыфаі, што краіна зможа правесці гэта мерапрыемства на дастойным узроўні, для гэтага ёсць усе магчымасці.

У цэлым кіраўнік урада адзначыў, што Беларусь мае вельмі добры патэнцыял для развіцця ўсіх відаў турызму: экалагічнага, культурна-пазнавальнага, рэлігійнага, этнічнага і інш. "Беларусь - краіна з багатай культурна-гістарычнай спадчынай, на яе тэрыторыі размешчана вялікая колькасць гістарычных гарадоў, захаваліся храмы, манастыры, палацы, замкі, каштоўныя архітэктурныя, гісторыка-культурныя помнікі. У тым ліку чатыры з іх уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА", - прадоўжыў ён.

Візітнай карткай краіны з'яўляецца багаты прыродны і водны патэнцыял. Тут ёсць вялікія магчымасці для развіцця сельскага турызму. Зрэшты, як адзначыў прэм'ер, у 2007 годзе папярэднік Талеба Рыфаі ў ходзе візіту ў Мінск рэкамендаваў Беларусі накіраваць турыстычны патэнцыял на стварэнне новага брэнда краіны - сельскага турызму. "На сённяшні дзень аграэкатурызм з'яўляецца не толькі брэндам краіны, але і адным з самых паспяховых праектаў у сферы турызму ў рэспубліцы і краінах-суседзях", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Ён таксама адзначыў, што цяпер Беларусь наведвае штогод амаль 5 млн турыстаў. Пры гэтым на думку прэм'ера, гэтага мала. "Яшчэ шмат трэба зрабіць, каб турызм у краіне стаў высокадаходнай галіной. І ў гэтым плане вопыт Сусветнай турысцкай арганізацыі будзе для Беларусі вельмі карысным і каштоўным, - сказаў ён. - У прыватнасці, мы будзем удзячны, калі Сусветная турысцкая арганізацыя разгледзіць магчымасць накіравання ў Беларусь тэхнічнай місіі па падрыхтоўцы плана развіцця турызму і фарміравання метадалогіі статыстыкі ў турызме".

Размаўляючы з журналістамі да пачатку сустрэчы, Талеб Рыфаі адзначыў, што для Сусветнай турысцкай арганізацыі Беларусь з'яўляецца вельмі важным членам. Ён падзяліўся таксама сваімі ўражаннямі ад краіны, дзе ён упершыню. У прыватнасці, выказаў шкадаванне, што раней не наведваў Беларусь. Талеб Рыфаі лічыць, што свет павінен больш ведаць пра Беларусь. І ён упэўнены, што для развіцця турыстычнага патэнцыялу ў рэспубліцы ёсць шмат магчымасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі