6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які праходзіць у Мехіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чацвёрты дзень спаборніцтваў Ігар Бокій у катэгорыі S13 змог перамагчы на дыстанцыях 50 м вольным стылем - 23,53 сек і 100 м брасам - 1 мін 06,17 сек. Гэтыя залатыя ўзнагароды для беларуса сталі пятымі на турніры ў Мехіка. Раней ён стаў чэмпіёнам на дыстанцыях 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 400 м вольным стылем. На рахунку беларусаў у чацвёрты дзень сусветнага форуму яшчэ дзве сярэбраныя ўзнагароды. На другую прыступку п'едэстала гонару падняўся Рыгор Зудзілаў на дыстанцыі 400 м вольным стылем, яшчэ адна медаль у беларускі Аляксандры Свадкоўскай, якая заняла другое месца на 100 м брасам.
Усяго на рахунку беларускай зборнай па плаванні на чэмпіянаце свету сярод паралімпійцаў пасля чатырох спаборніцкіх дзён ужо 13 узнагарод (сем залатых, пяць сярэбраных і адна бронзавая), у медальным заліку яна займае шостае месца. Лідзіруюць паралімпійцы Кітая - 33 узнагароды.
Чэмпіянат свету па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі прадоўжыцца ў Мехіка да 7 снежня.