Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2018

Беларус Дзмітрый Лобан стаў сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў лыжным спрынце

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Дзмітрый Лобан стаў сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў лыжным спрынце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале дыстанцыю на 1,1 км для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату ён пераадолеў за 3 мін 31,4 сек. У фінішным створы толькі па выніках фотафінішу беларус уступіў амерыканцу Эндру Соўлу, з якім паказаў аднолькавы час. Бронзавая ўзнагарода ў другога прадстаўніка ЗША Даніэля Кносена.

Для Дзмітрыя Лобана гэта ўжо другая сярэбраная ўзнагарода Паралімпіяды ў Пхёнчхане. 10 сакавіка ён заняў другое месца ў біятлоне на 7,5 км.

У фінале лыжных гонак у спрынце сёння ў беларускай камандзе на зімовых Гульнях выступяць Лідзія Графеева і Святлана Саханенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі