У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2015

Беларусь далучылася да Пагаднення па ахове афра-еўразійскіх мігрыруючых водна-балотных птушак

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да Пагаднення па ахове афра-еўразійскіх мігрыруючых водна-балотных птушак. Такое рашэнне змешчана ва ўказе нумар 333 ад 21 ліпеня 2015 года, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года.

Як растлумачылі ў Мінпрыроды, пагадненне накіравана на прадухіленне зніжэння колькасці папуляцый водна-балотных птушак, якія гняздзяцца, мігрыруюць і зімуюць на Афра-Еўразійскім міграцыйным шляху, аднаўленне папуляцый птушак, колькасць якіх ужо зменшылася, а таксама эфектыўнае і рацыянальнае кіраванне папуляцыямі мігрыруючых птушак на міжнародным узроўні.

Арэалы большасці відаў водна-балотных птушак у Заходняй Палеарктыцы распасціраюцца ў межах еўрапейскай часткі Расіі, Беларусі і краін ЕС. У Расіі і Беларусі знаходзяцца асноўныя месцы размнажэння гэтых відаў птушак, а ў Заходняй Еўропе - месцы зімоўкі, што абумоўлівае штогадовыя перамяшчэнні вялікай колькасці птушак паміж названымі рэгіёнамі - сезонныя міграцыі. Усяго ў гэтым рэгіёне жыве каля 30 млн качак і каля 4,8 млн гусей, якія з'яўляюцца паляўнічымі відамі і інтэнсіўна эксплуатуюцца як на месцах гнездавання і міграцыі, так і на месцах зімоўкі. Паводле прыблізных ацэнак, з 30 млн качак ва Усходняй Еўропе ў сезон палявання здабываецца 5,5 млн асобін, а больш як 7 млн качак адстрэльваецца ў Заходняй Еўропе. Такая сітуацыя складваецца і з гусямі. З агульнай колькасці 4,7-4,8 млн птушак каля 1 млн здабываецца штогод на зімоўках. У Беларусі на вясеннім пралёце здабываецца 2-3 тыс. птушак і каля 320 тыс. асобін здабываецца ў еўрапейскай частцы Расіі, дзе на гнездаванні сканцэнтравана асноўная частка ўсёй еўрапейскай папуляцыі.

"Квоты на здабычу мігрыруючых птушак паміж краінамі Еўропы адсутнічаюць, не скаардынаваны і тэрміны палявання", - растлумачылі ў Мінпрыроды. Паводле слоў спецыялістаў прыродаахоўнага ведамства, асноўны прынцып, закладзены ў пагадненні, - праблема аховы і ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў мігрыруючых водна-балотных птушак можа быць вырашана толькі комплексна, пры ўзгодненых дзеяннях краін як у арэале гнездавання, так і на месцах зімовак і шляхах міграцыі птушак.

Пагадненне па ахове афра-еўразійскіх мігрыруючых водна-балотных птушак падпісана 16 чэрвеня 1995 года ў Гаазе (Нідэрланды) і ўступіла ў сілу 1 лістапада 1999 года. Яно ахоплівае 119 дзяржаў. Далучэнне да пагаднення з'яўляецца паслядоўным крокам Беларусі ў рэалізацыі Канвенцыі аб захаванні мігрыруючых відаў дзікіх жывёл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс