Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2016

Беларусь будзе пашыраць сетку Інстытутаў і класаў Канфуцыя на рэгіянальным узроўні

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе пашыраць сетку Інстытутаў і класаў Канфуцыя на рэгіянальным узроўні. Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок гатовы і будзе ў далейшым пашыраць сетку Інстытутаў і класаў Канфуцыя на рэгіянальным узроўні, набліжаючы веды пра Кітай у рэгіёны", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Цяпер у Беларусі працуюць тры Інстытуты Канфуцыя і сем класаў Канфуцыя, а ў пекінскім універсітэце функцыянуе клас беларускай мовы.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што міністэрствы адукацыі дзвюх краін цесна падышлі да пытання стварэння Акадэміі Шаўковага шляху ў Беларусі як цэнтра ведаў аб Кітаі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі