У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2015

Беларусь 15-ы раз далучыцца да Сусветнага тыдня італьянскай мовы

15 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь 15-ы раз далучыцца да Сусветнага тыдня італьянскай мовы. Аб гэтым расказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе тэмай тыдня стане музыка як сродак вывучэння мовы, а таксама яе меладычнасць. Дыпламат звярнуў увагу і на іншы важны аспект - на 2015 год прыпадае 750-годдзе з дня нараджэння Дантэ Аліг'еры, "бацькі" італьянскай мовы. У сувязі з гэтым праграма мерапрыемстваў Сусветнага тыдня італьянскай мовы мае тры складнікі: кіно, тэатр і творчасць Дантэ.

Як і папярэднія гады, італьянскае пасольства сумесна з аддзяленнем пасольства Швейцарыі ў Беларусі арганізуе паказ сучасных фільмаў на італьянскай мове. Фільмы будуць дэманстравацца ў кінатэатрах "Перамога" і "Цэнтральны". Кінафестываль адкрыецца 19 кастрычніка камедыяй "Трымайся ад мяне далей". У сераду, 21 кастрычніка, будзе паказаны фільм сумеснай вытворчасці Італіі, Швейцарыі і Германіі "Цуды", які расказвае кранальную гісторыю жыцця адной сям'і. У чацвер, 22 кастрычніка, гледачы змогуць убачыць драму з элементамі арт-хауса "Малаволья", што закранае такія праблемы сучаснага італьянскага грамадства, як беспрацоўе сярод моладзі і іміграцыя. Кінафестываль завершыцца 23 кастрычніка паказам драмы "Эквілібрысты". Фільмы будуць дэманстравацца з субцітрамі на рускай мове.

Як адзначыў пасол, такія кінафестывалі нязменна карыстаюцца вялікім поспехам у публікі: глядзельная зала запаўняецца поўнасцю. "Мы ўпэўнены, што і ў гэтым годзе беларускія кінаманы па заслугах ацэняць нашу падборку фільмаў, у якіх рэжысёры дзеляцца з гледачамі сваім поглядам на сучасную Італію пры дапамозе розных жанраў: камедыі, драмы і сацыяльнай сатыры", - сказаў Стэфана Б'янкі.

Другі напрамак культурнага супрацоўніцтва з Беларуссю - тэатр. Як расказаў пасол, у праграму культурных мерапрыемстваў уключана сустрэча з вядучым італьянскім драматургам Джузэпэ Манфрыдзі, які прыедзе ў Мінск са сваім Тэатрам-студыяй "Рэха". На базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца спектакль Джузэпэ Манфрыдзі "Пасцель". Драматург таксама правядзе майстар-клас, прысвечаны музычнасці італьянскай мовы, і арганізуе сустрэчы на базе Дома італьянскай мовы і культуры "Дантэ" і філалагічнага факультэта БДУ.

Трэці складнік культурных мерапрыемстваў пасольства Італіі - творчасць Дантэ Аліг'еры. У чацвер, 22 кастрычніка, на базе філфака БДУ адбудзецца XII Міжнародная навуковая канферэнцыя "Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай", дзе асобная секцыя будзе прысвечана даследаванням літаратуры Дантэ. Удзел у рабоце секцыі прыме таксама вядомы італьянскі даследчык творчасці Дантэ. Крыху пазней, 2 лістапада, Мінск наведае аўтар кнігі "Праблемы біяграфіі Дантэ" Джузэпэ Індыцыа, які таксама правядзе сустрэчы са студэнтамі і ўсімі жадаючымі на базе Дома італьянскай мовы і культуры "Дантэ" і філалагічнага факультэта БДУ.

Пасол падкрэсліў, што ўваход на ўсе мерапрыемствы вольны, наведаць іх можа любы жадаючы.

Стэфана Б'янкі таксама адзначыў, што і пасля завяршэння Сусветнага тыдня італьянскай мовы пасольства мае намер праводзіць розныя мерапрыемствы па папулярызацыі італьянскай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс