Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Жнв 2015

Беларусь і Расія прапрацоўваюць магчымасць стварэння трансгранічнага біясфернага рэзервата

20 жніўня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Расія прапрацоўваюць магчымасць стварэння трансгранічнага біясфернага рэзервата. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі.

"Я ўжо сустракаўся з кіраўніцтвам Асацыяцыі запаведнікаў і нацыянальных паркаў Паўночнага Захаду Расіі, і мы прапрацоўвалі пытанне стварэння трансгранічнага біясфернага рэзервата "Асвея - Красны Бор - нацыянальны парк "Себежскі". Ён будзе стварацца пад эгідай ЮНЕСКА. Матэрыялы па беларускай частцы рэзервата ўжо гатовы", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Ігара Качаноўскага, Мінпрыроды і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падрыхтавалі абгрунтаванне па стварэнні біясфернага рэзервата "Асвея - Красны Бор". Матэрыялы знаходзяцца ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, дзе павінна быць прынята рашэнне аб стварэнні прыродаахоўнай тэрыторыі. "Калі рашэнне будзе станоўчым, то будзе захоўвацца прырода, гаспадарчая дзейнасць будзе весціся з улікам усіх прыродаахоўных патрабаванняў і захаваннем існуючага ўкладу нацыянальных традыцый. На поўначы Віцебшчыны традыцыйна быў развіты турызм, рыбалоўства, паляванне, там вельмі прыгожыя азёры. Гэта вельмі перспектыўны аб'ект", - падкрэсліў намеснік міністра.

Ён адзначыў, што расійскі бок крыху адстае ў плане інфраструктуры, затое прырода ў нацыянальным парку "Себежскі" проста дзіўная. "Стварэнне трансгранічнага рэзервата можа стаць штуршком для развіцця. Гэту тэрыторыю трэба браць пад ахову, яна ўнікальная: там узгоркі, якія пераходзяць у азёры і балоты, ды і біяразнастайнасць уражальная. Водзяцца рысі, мядзведзі, ваўкі, алені, драпежныя птушкі - гэта вельмі багаты край", - канстатаваў Ігар Качаноўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі