Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Врс 2016

БДУ ўвайшоў у рэйтынг лепшых універсітэтаў свету па версіі Times Higher Education

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у рэйтынг лепшых універсітэтаў свету па версіі брытанскага спецыялізаванага часопіса Times Higher Education, паведамляе БЕЛТА.

У рэйтынгу часопіса на 2016-2017 гады БДУ апусціўся ніжэй за 800-ы радок, аднак па-ранейшаму застаецца адзінай беларускай ВНУ, адзначанай прэстыжным брытанскім выданнем. У рэйтынгу 2014/2015 універсітэт знаходзіцца ў групе навучальных устаноў, якія займаюць месцы з 601-га па 800-е.

Што датычыцца ВНУ суседніх краін Беларусі, то ў спіс трапілі 24 расійскія ўніверсітэты, 9 польскіх, 4 украінскія, а таксама па 2 літоўскія і латвійскія ВНУ. На першым месцы рэйтынгу размясціўся Оксфард.

Як паведамлялася, таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт трэці год запар уваходзіць у топ-500 лепшых універсітэтаў свету па выніках рэйтынгу QS World University Rankings.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі