У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2015

БЧ на час "Славянскага базару" назначыла дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній Мінск-Віцебск

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" назначыла дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній Мінск-Віцебск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-служб БЧ.

"Беларуская чыгунка назначыла дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній нумар 644/643 Мінск-Віцебск, які будзе курсіраваць у час правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Поезд будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 7 па 15 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Поезд міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў адваротным напрамку. Паглядзеўшы канцэрт, госці "Славянскага базару" на гэтым жа поездзе змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01.40 і быць у сталіцы раніцай у 05.28.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс