У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Кст 2015

Баранавічы, Орша і Ваўкавыск да канца года далучацца да ініцыятывы "Горад, дружалюбны дзецям"

26 кастрычніка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Баранавічы, Орша і Ваўкавыск да канца года далучацца да глабальнай ініцыятывы "Горад, дружалюбны дзецям". Аб гэтым сёння ў час свята да 70-годдзя ААН у Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці паведаміла журналістам каардынатар па пытаннях здароўя і развіцця дзяцей і моладзі, прафілактыкі ВІЧ/СНІД Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) Вікторыя Лазюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі цяпер ініцыятыву "Горад, дружалюбны дзецям" актыўна рэалізуюць 22 гарады. У тым ліку ў 2014 годзе гэтага высокага статусу быў удастоены Брэст. "Мы спадзяёмся, што ў Беларусі ініцыятыва будзе пашырацца, і ў перспектыве ўсе гарады ў рэспубліцы будуць называцца "дружалюбнымі дзецям". У верасні на Генеральнай асамблеі ААН былі пастаўлены новыя мэты тысячагоддзя ў галіне развіцця. Моладзь - гэта тая рухаючая сіла, якая будзе рэалізоўваць, непасрэдна ўвасабляць інавацыйныя ідэі, якія павінны прывесці да дасягнення гэтых мэт у дзяржавах", - адзначыла прадстаўнік ААН.

Вікторыя Лазюк паведаміла, што праграма "Гарады, дружалюбныя дзецям" у Беларусі развіваецца пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) з 2007 года. Асноўная задача ініцыятывы - устанаўленне найбольш эфектыўнага дыялогу паміж органамі ўлады і моладдзю з мэтай сумеснага вырашэння гарадскіх праблем. Так, у Салігорску па ініцыятыве і з удзелам моладзі распрацавана і размешчана на сайце гарвыканкама карта горада з аб'ектамі безбар'ернага асяроддзя. У Брэсце пад эгідай маладзёжнага парламента цяпер рэалізуецца чатыры праекты: "Школьны віртуальны музей", патрыятычны экскурсійны "Дзеля міру на зямлі", "Зробім горад ярчэйшым" і валанцёрскі "Падары ўсмешку дзецям", вынікам якога стане стварэнне гульнявога пакоя ў дзіцячай гарадской бальніцы.

Паводле слоў нацыянальнага каардынатара праграмы ЮНІСЕФ, ва ўсіх гарадах, дружалюбных дзецям, створаны маладзёжныя саветы і парламенты. Акрамя таго, ужо ёсць прыклады стварэння такіх парламентаў на абласным узроўні. "Я лічу, што на рэспубліканскім узроўні таксама павінен быць такі маладзёжны рух, які будзе падтрыманы ўладай. ЮНІСЕФ гатова ў гэтым аказаць тэхнічую дапамогу", - заявіла Вікторыя Лазюк.

Сёння ў Брэсце на розных пляцоўках горада праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання 70-годдзя ААН. Напярэдадні сюды прыбыў экспрэс ААН для папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця. У мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі ААН у Беларусі, Міністэрства замежных спраў, дыпламатычнага корпуса, парламентарыі. У прыватнасці, у абласным цэнтры маладзёжнай творчасці праходзяць майстар-класы, выстаўкі, прэзентацыі. У гарадскім выканаўчым камітэце адбыліся адкрытыя слуханні з удзелам маладзёжнага парламента, у цэнтры здароўя моладзі - дзень адкрытых дзвярэй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс