Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Чэр 2025

Байдарачнікі Кравец і Худзенка перамаглі на дамашнім Кубку мацнейшых спартсменаў

Байдарачнікі Кравец і Худзенка перамаглі на дамашнім Кубку мацнейшых спартсменаў
Уладзіслаў Кравец і Вльга Худзенка. Фота Мінспорту

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены Уладзіслаў Кравец і Вольга Худзенка атрымалі перамогі на Кубку мацнейшых спартсменаў па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым фіналам пятніцы 20 чэрвеня стаў вырашальны заезд на дыстанцыі 1000 м у мужчынскай байдарцы-адзіночцы, удзел у якім прынялі сем беларусаў і па адным прадстаўніку Расіі і Узбекістана. Уладальнікам золата стаў фіналіст Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў гэтым відзе праграмы Уладзіслаў Кравец, які на дзве секунды апярэдзіў суайчынніка Дзяніса Ярмоленку. Бронзу заваяваў трохразовы чэмпіён Еўропы ў гэтай дысцыпліне Алег Юрэня. Усяго ў турніры байдарак-адзіночак выступілі 39 атлетаў.

Таксама сёння байдарачніцы вызначылі прызёраў на дыстанцыі ў два разы карацейшай. На старт папярэдніх заездаў выйшлі 28 дзяўчат, да фіналу дабралася мацнейшая дзявятка. Лепшы час на фінішы 500-метроўкі паказала тытулаваная беларуская спартсменка Вольга Худзенка, расіянка Юлія Бабашынская, якая стала сярэбранай медалісткай, уступіла ёй паўтары секунды. Тройку замкнула наша Людміла Сінкель.

У суботу ў Заслаўі будуць разыграны сем камплектаў узнагарод, у заключны дзень турніру, 22 чэрвеня, адбудуцца дзесяць фіналаў. Сумарна ўдзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 230 спартсменаў з пяці краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі