Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Aug 2019

Атмасферу ранняга Сярэдневякоўя створаць на этнасвяце ў Чавускім раёне

Атмасферу ранняга Сярэдневякоўя створаць на этнасвяце ў Чавускім раёне

6 жніўня, Магілёў /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. У аграгарадку Радамля Чавускага раёна 17-18 жніўня пройдзе этнасвята "У госці да радзімічаў", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную двухдзённую праграму з тэатралізаванымі дзеяннямі пры ўдзеле клубаў гістарычнай рэканструкцыі "хірд Ваўкі" (Жодзіна) і Vitland (Мінск). Гасцей чакаюць этнатанцы, забаўляльныя праграмы, інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, паказальныя баі і кухні радзімічаў. Мясцовыя жыхары прадставяць традыцыйныя рамёствы ў музеі пад адкрытым небам. Плануецца правесці конкурс на лепшую стылізацыю культуры і побыту насельніцтва эпохі ранняга Сярэдневякоўя "Час старажытнасці". На выстаўках-продажах можна будзе набыць тэматычныя сувеніры.

Атмасферу свята падтрымаюць выступленні этнапраекта Патрыцыі Свіцінай, магістра мастацтваў, старшага выкладчыка кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталлі Матыліцкай, этнагруп "Хмельны Вір", "Арацэя", Yudjin, "Радагасць" і інш. Гледачы таксама ўбачаць вогненнае шоу ад калектыву AGNI show (Віцебск). Хэдлайнерам стане праект Znich & Rutvica.

"Усіх удзельнікаў мерапрыемства чакае яркае дзейства, заснаванае на падзеях і стылістыцы эпохі ранняга Сярэдневякоўя, - адзначылі ў райвыканкаме. - Свята стартавала яшчэ ў 2014 годзе на мясцовым узроўні. З кожным годам у Радамлю прыязджае ўсё больш турыстаў, калектываў, рэканструктараў, рамеснікаў і майстроў - тых, хто неабыякавы да нацыянальнай культуры і мінулага сваёй краіны".

Паводле адной з гіпотэз, на тэрыторыі, дзе штогод праходзіць этнафестываль, калісьці размяшчалася гарадзішча радзімічаў, а потым на гэтым месцы быў узведзены замак, рэшткі ўмацаванняў якога захаваліся да нашых дзён. Цяпер на пасадзе Замкавай гары створаны музей пад адкрытым небам, куды ўваходзяць збудаванні, пабудаваныя ў стылі эпохі ранняга Сярэдневякоўя. Тут можна ўбачыць капішча Перуна, комплекс стылізаваных паўзямлянак (у такіх жылі нашы далёкія продкі), прыстасаванне для здабычы жывога агню, печ для абпалу керамічнага посуду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі