У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2013

Аўтарская выстаўка беларускага мастака Андрэя Духоўнікава праходзіць у Франкфурце-на-Одэры

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтарская выстаўка Андрэя Духоўнікава, вядомага беларускага мастака, дырэктара Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, праходзіць у Франкфурце-на-Одэры, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Адкрыццё выстаўкі адбылося 4 красавіка ў галерэі "Б" Дома мастацтваў Франкфурта-на-Одэры. Мерапрыемства арганізавана ў рамках пабрацімскіх сувязей паміж Віцебскам і Франкфуртам-на-Одэры, якія падтрымліваюцца больш як 20 гадоў. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік обер-бургамістра Франкфурта-на-Одэры Маркус Дэрлінг, кіраўнік аддзела культуры гарадской адміністрацыі Франк Дромэрт, кіраўнік Таварыства дружбы з горадам Віцебскам Клаус Бальдаўф, кіраўнік Мастацкага аб'яднання Франкфурта-на-Одэры Фрыц-Рэнэ Грабау, дэпутаты парламента, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і СМІ.

Андрэй Духоўнікаў перадаў у дар Франкфурту-на-Одэры адну са сваіх графічных работ, створаных у час знаходжання ў Германіі, а таксама альбом ілюстрацый Марка Шагала да паэмы Мікалая Гогаля "Мёртвыя душы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску