Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Крс 2015

Асвятляць ход ЧС-2015 па футзале будуць 25 замежных журналістаў

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цікавасць да работы на чэмпіянаце свету-2015 па футзале ў Беларусі выказалі 25 замежных журналістаў, яны прайшлі працэдуру акрэдытацыі. Такая інфармацыя была сёння распаўсюджана на прэс-канферэнцыі, прысвечанай маючаму адбыцца 17 красавіка старту сусветнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Замежныя журналісты атрымалі акрэдытацыю не толькі ў арганізацыйнага камітэта, але і ў Міністэрстве замежных спраў, каб весці прафесійную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў дні чэмпіянату.

Адной з галоўных тэм размовы прадстаўнікоў арганізацыйнага камітэта са СМІ сталі балельшчыкі. Як расказаў каардынатар па папулярызацыі чэмпіянату Максім Кашкалда, асноўная маса аматараў спорту з-за мяжы прыбывае ў Пінск. Гэта балельшчыкі, якія будуць падтрымліваць зборную Расіі. Спасылаючыся на даныя білетнага аператара Ticketpro, ён сказаў, што амаль 2,5 тыс. білетаў прададзена праз інтэрнэт замежным грамадзянам. Былі запыты ад пасольстваў дзяржаў-удзельніц - яны набылі па безнаяўным разліку амаль 800 білетаў. Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта лічаць, што многія замежныя балельшчыкі будуць набываць білеты на матчы пасля прыбыцця ў Беларусь. Як раней паведамлялася, прыезд вялікага "балельшчыцкага дэсанта" ў колькасці амаль 250 чалавек чакаецца з Венесуэлы.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, адказваючы на пытанні, паведаміў, што ў сталіцы зоны гасціннасці ў тым маштабе, у якім яна працавала на чэмпіянаце свету па хакеі, не будзе, аднак будзе разгорнута гандлёвая пляцоўка каля "Мінск-Арэны", не абыдзецца і без традыцыйнага кірмашу каля Палаца спорту. Віцэ-мэр адзначыў, што праз некалькі дзён пасля заканчэння чэмпіянату свету па футзале эстафету ў яго прыме чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы, таму гандаль будзе задавольваць попыт балельшчыкаў на харчаванне, прахаладжальныя напіткі і сувеніры. Абодва гэтыя спартыўныя мерапрыемствы з пункту гледжання падзейнага спартыўнага турызму вельмі важныя для горада і краіны, паколькі даюць магчымасць загрузіць шэраг профільных аб'ектаў інфраструктуры, падкрэсліў Ігар Карпенка.

Першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў выказаў салідарнае з Ігарам Карпенкам меркаванне, што маючыя адбыцца спартыўныя падзеі ўяўляюць сабой асаблівую каштоўнасць у плане падзейнага турызму. Ён падкрэсліў, што да чэмпіянату ўсё гатова, і выказаў надзею, што сам турнір будзе непрадказальным і парадуе балельшчыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі