Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Чэр 2018

Асноўнай пляцоўкай Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава

7 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Асноўнай пляцоўкай святкавання XXV Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Віталь Клышко.

"Плануецца, што галоўная пляцоўка размесціцца ў парку. Там створана пэўная інфраструктура, ёсць амфітэатр. Недалёка ад яго будзе ўстаноўлена сцэна, створым умовы для размяшчэння большай колькасці людзей", - расказаў Віталь Клышко.

Напярэдадні рэспубліканскага свята парк Іванава значна абновіцца. У прыватнасці, на яго тэрыторыі ўстановяць дзве дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Спецыялісты абсталююць першую ў горадзе веласіпедную дарожку працягласцю больш за 2,5 км. Тут жа з'явіцца зона для заняткаў спортам, якая ўключае варкаўт-пляцоўку, міні-футбольнае поле, валейбольную і баскетбольную пляцоўкі. Дадатковым упрыгажэннем парку стане арыгінальная падсветка і малыя архітэктурныя формы.

Змяненні закранулі таксама цэнтр Іванава - частка вуліцы 17 верасня стане пешаходнай. Пачаліся ўжо работы па яе рэканструкцыі. У бліжэйшы час будзе ўкладзена новае пакрыццё, заменены камунікацыі, устаноўлены дэкаратыўныя клумбы, імянныя лаўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На гэтай вуліцы плануецца таксама ўстанавіць памятны знак у гонар Дня беларускага пісьменства.

"Наша галоўная мэта - разгрузіць цэнтр горада ад транспарту. У перспектыве хочам, каб увесь цэнтр Іванава быў пешаходным", - адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. Ён дадаў, што акрамя гэтага вядуцца работы па рэканструкцыі вуліц Савецкай і Леніна, капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі вуліцы Кірава.

XХV Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванаве 2 верасня і будзе прысвечаны тэме "Мая малая радзіма". Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў мясцовых бюджэтаў, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі