Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Лют 2019

Арына Сабаленка ўзнялася на 9-е месца рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі

Арына Сабаленка ўзнялася на 9-е месца рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі
Фота арганізатараў турніру ў Санкт-Пецярбургу

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ўзнялася на 9-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвайшла ў топ-10 сусветнага рэйтынгу, а пасля выхаду ў паўфінал турніру ў Санкт-Пецярбургу перамясцілася на дзявятую пазіцыю.

Беларуска Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 33-м месцы (1520 ачкоў), Вікторыя Азаранка на 48-й пазіцыі (1117), Вера Лапко займае 60-е месца (896).

У канцы гэтага тыдня, 9-10 лютага, беларускія тэнісісткі правядуць у Браўншвейгу чвэрцьфінальны матч Кубка Федэрацыі супраць каманды Германіі.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Наомі Осака (Японія) - 7030 ачкоў,
2. Петра Квітава (Чэхія) - 5920,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 5582,
4. Слоан Стывенс (ЗША) - 5307,
5. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5100,
6. Ангеліка Кербер (Германія) - 4965,
7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4940,
8. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4845,
9. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3565,
10. Каралін Вазняцкі (Данія) - 3467.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі