VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліс 2017

Архітэктурнае аблічча Нацыянальнага стадыёна Беларусі будзе з кітайскім каларытам

Архітэктурнае аблічча Нацыянальнага стадыёна Беларусі будзе з кітайскім каларытам17 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Архітэктурнае аблічча Нацыянальнага стадыёна Беларусі будзе з кітайскім каларытам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам новага завода СЗАТ "БелДжы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з дапамогай нашых кітайскіх сяброў - гэта, хутчэй за ўсё, будзе падарунак Сі Цзіньпіна (старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі. - Заўвага БЕЛТА) - пабудуем Нацыянальны стадыён Беларусі. Я прасіў Сі Цзіньпіна, свайго сябра, каб ён пабудаваў яго з кітайскім каларытам, каб усе, не толькі беларусы, бачылі, што гэта ўзор дружбы з кітайскім народам. І цяпер ідзе выбар месца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нацыянальны стадыён Беларусі будзе пабудаваны ў Мінску. Цяпер вялікія футбольныя матчы, у тым ліку з удзелам нацыянальнай зборнай, праходзяць у "Барысаў-Арэне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход